Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

03.06.2020. SOS!!! УВАГА!!! Побач з намі ёсць дзеці, якія нябачны. Разам мы можам зрабіць іх бачнымі!!!

Дата: 3 июня 2020 в 19:30, Обновлено 3 июня 2020 в 22:09
296 просмотров

Кампанія #бачуцябе

Побач з намі ёсць дзеці, якія пакутуюць ад занядбанасці, адсутнасці ці абыякавасці бацькоў, жорскога абыхождання, але мы не заўсёды іх заўважаем. Яны нябачныя.
Аднак разам мы можам гэта змяніць! Далучайцеся да кампаніі 
#бачуцябе, каб забяспечыць кожнаму дзіцяці права на догляд і ахову.
Давайце зробім усіх дзяцей бачнымі!

Карысныя нумары тэлефонаў для дзяцей і падлеткаў, членаў іх сем'яў:

  • Тэлефон даверу МУС па пытаннях хатняга гвалту і жорсткага абыходжання з дзецьмі:          8-017218-72-22;

  • Прыёмная Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці па разглядзе зваротаў па пытаннях абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей: 8-017-327-31-38;

  • Агульнанацыянальная гарачая лінія для пацярпелых ад хатняга гвалту: 8-801-100-8-801;

  • Тэлефон даверу кругласутачнай лініі экстранай псіхалагічнай дапамогі для дзяцей і падлеткаў: 8-017-246-03-03.

ЖОРСТКАЕ АБЫХОЖДАННЕ

  • У глабальных маштабах у мінулым годзе каля 1 мільярда дзяцей ва ўзросце 2-17 гадоў пацярпелі ад фізічнага, сэксуальнага або эмацыйнага гвалту або былі пакінутыя без увагі.

  • У дачыненні да 3/5 беларускіх дзяцей ва ўзросце 1-14 гадоў ужываецца фізічнае пакаранне ці / і псіхалагічная агрэсія с боку блізкіх дарослых.

  • Кожнае другое дзіця у сярэдніх школах, і два з пяці навучэнцаў ПТУ сутыкаюцца з жорсткім абыхожданнем у школьным асяроддзі. У інтэрнатных установах пра булінг з боку аднагодкаў і старэйшых дзяцей паведамляюць 53,3 % вучняў выпускных і 82,1 % вучняў 5-7 класаў.

  • Колькасць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх у Беларусі з 2012 па 2018 год павялічылася амаль у 22 разы, пры тым цяжкіх і асабліва цяжкіх – у 32 разы.

  • Перанесены ў дзяцінстве гвалт адбіваецца на здароўі і дабрабыце чалавека на працягу ўсяго жыцця.

  • Задача 16.2 Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 - «пакласці канец здзекам, эксплуатацыі, гандлю і ўсім формам гвалту і катаванняў у адносінах да дзяцей».

АДСУТНАСЦЬ БАЦЬКОЎСКАГА ДОГЛЯДУ

  • У свеце 140 мільёнаў дзяцей, якія страцілі прынамсі аднаго з бацькоў, а 15,1 мільёна дзяцей – абодвух бацькоў.

  • Усяго ў Беларусі 19,1 тысячы дзяцей без апекі бацькоў, 83 % з іх - сіроты, а 18 % – дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і дзеці-інваліды.

  • На працягу 2019 года 3742 дзіцяці страцілі бацькоўскую апеку (каля чверці з іх – дзеці да 3 гадоў; каля 5 % - дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця).

  • 24400 дзяцей (з 13 735 сем'яў) у 2018 г. былі прызнаныя дзяржавай дзецьмі з высокім узроўнем рызыкі страты бацькоўскай апекі. 40% з такіх дзяцей складаюць дзеці дашкольнага ўзросту.

  • Да 15% новавыяўленых дзяцей без апекі бацькоў (і каля паловы дзяцей-інвалідаў без апекі бацькоў) у Беларусі па-ранейшаму уладкоўваюцца ва ўстановы, а не ў сямейнае асяроддзе.

  • Колькасць прыёмных сем'яў за апошнія 5 гадоў зменшылася на 32%.

 ЗАНЯДБАННЕ І НЕПАРАЗУМЕННЕ

  • Больш за палову мільярда дзяцей (570 млн) у свеце жывуць за міжнароднай мяжой беднасці – 1,9 $ на дзень.

  • У Беларусі за нацыянальнай мяжой беднасці жывуць 11,3 %.

  • 12 хвілін на дзень - максімальная працягласць выхаваўчага працэсу ў беларускай сям'і, пры гэтым колькасць вольнага часу ў падлеткаў - 6 гадзінаў на дзень.

  • У Беларусі 32 000 дзяцей-інвалідаў ,  пры гэтым гадавы узровень першаснай інваліднасці дзяцей з 2008 па 2016 год павялічыўся на 25% - з 15,89 да 21,1 выпадка на 10 тыс. дзяцей. Кожны год інваліднасць прысвойваецца 3,5 тысячам дзяцей.

  • У параўнанні з Еўропай, у Беларусі застаюцца вельмі высокімі ўзроўні дзіцячай смяротнасці з-за траўмаў і іншых няшчасных выпадкаў: краіна займае 2 месца па смяротнасці дзяцей ад атручванняў, у выніку падзення і ад апёкаў - трэцяе, 8-ае - па прычыне ўтаплення, 11-ае месца - у выніку дарожна-транспартных здарэнняў. 

  • У мінулым годзе 2260 беларускіх дзяцей пацярпелі ад злачынстваў, а колькасць пацярпелых ад злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і ад крадзяжоў з дапамогай ІТ, узрасла больш чым удвая.

  • Штогод сярод беларускіх падлеткаў рэгіструецца 7500 новых выпадкаў расстройстваў псіхікі і паводзін.

  • Каля 8900 беларускіх падлеткаў ахоплены індывідуальнай прафілактычнай работай органаў унутраных справаў.

  • Штогод да тысячы падлеткаў (14-17 год) атрымліваюць прысуд, кожны дзесяты – за злачынствы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.